«Баста!»: У супрацоўніцы Менскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі пацверджаны каранавірус
7- 2.04.2020, 20:29
- 30,607
Жанчыну шпіталізавалі ў панядзелак.
Супрацоўніцу Менскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі шпіталізавалі ў 4-ю бальніцу ў панядзелак, 30 сакавіка. Сёння, як паведамляе крыніца тэлеграм-канала «Баста!», у яе пацверджаны каранавірус.
Учора і сёння ў палацы было вельмі шмат школьнікаў, гурткі і секцыі працягваюць працаваць у звычайным рэжыме.
Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.