Улады Інданэзіі вызвалілі 18 тысяч зняволеных
1- 2.04.2020, 21:15
- 9,655
Урад Інданезіі заявіў, што збіраецца вызваліць больш за 30 000 зняволеных.
У Інданэзіі з месцаў пазбаўлення волі было выпушчана на волю блізу 18 тысяч зняволеных. На такія меры ўлада Інданэзіі пайшла ў спробе спыніць распаўсюджванне каранавіруса COVID-19 у перапоўненых турмах, паведамляе zn.ua са спасылкай на AFP.
Урад Інданезіі заявіў, што збіраецца вызваліць больш за 30 000 зняволеных. Паводле звестак выдання, турмы ў краінах паўднёва-ўсходняй Азіі ўжо пакутуюць ад антысанітарных умоў і інфекцыйных захворванняў.
У распараджэнне аб вызваленні ўвайшлі непаўналетнія правапарушальнікі і дарослыя зняволеныя, якія адбылі як мінімум дзве траціны сваіх тэрмінаў. Вызваленым было рэкамендавана самастойна ізалявацца дома на працягу двух тыдняў.
Фірдаўс, рыбак, зняволены ў турме ў 2017 годзе на востраве Сулавесі за крадзеж залатога пярсцёнка, распавёў выданню, што з палёгкай выйшаў на волю.
«Я баяўся заразіцца ў турме, не кажучы ўжо пра тое, што ахоўнікі прыходзяць і сыходзяць, таму мы не ведаем, з кім яны размаўлялі», сказаў былы вязень.