У разгар пандэміі начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Віцебска «сышоў у адпачынак»
73- 2.04.2020, 21:26
- 73,076
Лекары ў Віцебску раней паведамлялі, што сітуацыя ў горадзе выходзіць з-пад кантролю.
У разгар пандэміі каранавіруса начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Віцебска Юрый Дзяркач сышоў у адпачынак. Пра гэта «Еўрарадыё» распавялі ў прыёмнай галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама.
«Юрыя Мікалаевіча няма на месцы, - распавялі там. - Ён працуе, але ён у адпачынку. Цяпер яго замяняюць яго намеснікі Мікалай Каспіровіч і Людміла Кавалёва. Яны на працоўнай нарадзе».
Паводле інфармацыі лекараў з Віцебска, у горадзе адзначаецца рэзкі рост колькасці хворых на каранавірус.