Лік заражаных каранавірусам перавысіў мільён
4- 2.04.2020, 21:42
- 15,452
Цяпер больш за ўсё выпадкаў інфікавання ў ЗША.
Пра гэта на вечар 2 красавіка сведчаць звесткі рэсурсу Worldometers, які рэгулярна абнаўляе зарэгістраваныя выпадкі ва ўсім свеце.
Агулам інфікавалася 1 млн 168 чалавек. З гэтых выпадкаў - 51 тысяча 354 смяротныя. У той жа час 210 тысяч 191 пацыент акрыяў, паведамляе hromadske.ua.
За апошні дзень зафіксавалі амаль 65 тысяч новых заражэнняў, больш за 4 тысячы чалавек памерла.
Цяпер больш за ўсё выпадкаў інфікавання ў ЗША - больш за 235 тысяч. Далей ідуць Італія (115,242), Гішпанія (110,238), Нямеччына (84,264) і Кітай (81,589). У той жа час больш за ўсё смяротных выпадкаў у Італіі - 13,915, Гішпаніі (10,096) і ЗША (5,620).