10 траўня 2026, Нядзеля, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Докшыцах, дзе адбылася ўспышка каранавіруса, закрылі школы

12
У Докшыцах, дзе адбылася ўспышка каранавіруса, закрылі школы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: SVABODA.ORG (RFE/RL)
ШКОЛА Ў СЯЛЕ ГЛІННАЕ ДОКШЫЦКАГА РАЁНА, ДЗЕ Ў АДНАГО З СУПРАЦОЎНІКАЎ БЫЎ ЗНОЙДЗЕНЫ КАРАНАВІРУС

Пры гэтым у сельскіх школах Докшыцкага раёна заняткі аднавіліся, аднак вучні іх амаль не наведваюць.

На 20 красавіка толькі сельскія школы ў Докшыцкім раёне аднавілі сваю працу. У школах Докшыц і Бягомля вучні пайшлі на дыстанцыйнае навучанне, паведамляе «Радыё Свабода».

Рашэнне аб часовым закрыцці школ у Докшыцах і Бягомлі прыняў раённы штаб барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса. Заняткі праводзяцца дыстанцыйна. Вучні і настаўнікі выкарыстоўваюць электронныя часопісы і дзённікі.

Калі вучням дазволяць хадзіць у школу, невядома. Прынамсі, на гэтым тыдні навучанне будзе дыстанцыйным.

Пры гэтым у сельскіх школах Докшыцкага раёна заняткі аднавіліся пасля працяглых канікул, як і ва ўсёй Беларусі. Блізу 40% вучняў зараз наведваюць школы, паведамілі «Радыё Свабода» ў райвыканкаме.

- Спадзяюся, іх будзе больш. На другі дзень у школу прыйшло больш вучняў, - сказала начальніца аддзела адукацыі Аксана Гушчык.

Аднак бацькі і настаўнікі некаторых сельскіх школ распавялі «Радыё Свабода», што ў першыя дні на заняткі прыходзілі толькі некалькі чалавек. А ў некаторых класах наогул не было вучняў.

Начальніца ўпраўлення адукацыі пацвердзіла, што перавод гарадскіх школ на дыстанцыйнае навучанне звязаны са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках