Каранавірус выяўлены ў менскім ГЦ «Дана Мол»
4- 28.04.2020, 18:45
- 37,538
Медыкі забралі кагосьці з работнікаў гандлёвага цэнтра.
Чытачы тэлеграм-канала "Баста!" паведамляюць, што толькі што медыкі забралі кагосьці з работнікаў гандлёвага цэнтра "Дана Мол" у Менску.
"Менск, "Дана Мол", проста цяпер. "Хуткая" забірала кагосьці з работнікаў. У гандлёвым цэнтры перакрытыя дзве лесвіцы і ўваход у гіпермаркет "Грын", размешчаны ўнутры. Доступ закрыты на падставе тэхнічных работ. Дзяўчаты на галоўным уваходзе ў ГЦ раздаюць усім маскі, а ў "Грыне" кёрхерам чысцяць усе вазкі і кошыкі.
На месцы стаяць таксама і супрацоўнікі міліцыі без масак", - паведаміў чытач.
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.