19 сакавiка 2024, aўторак, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын памерлага ў Віцебску пенсіянера з COVID-19 адказаў на хамства Лукашэнкі

140
Сын памерлага ў Віцебску пенсіянера з COVID-19 адказаў на хамства Лукашэнкі
ФОТА: TUT.BY

Вайсковы пенсіянер быў камандзірам карабля з ядзернай зброяй на борце.

2 красавіка ў Віцебску пасля пяці дзён у рэанімацыі памёр вайсковы пенсіянер Уладзімір Сідараў, два месяцы таму яму споўнілася 70. Асноўнай прычынай смерці, згодна сведчанню, стаў каранавірус. Сын, убачыўшы, як смерць бацькі пракаментавалі губернатар вобласці і Лукашэнка, папрасіў tut.by апублікаваць яго адказ.

Нагадаем, у сярэдзіне сакавіка мужчына праходзіў лячэнне ў аддзяленні хірургіі, адкуль яго з тэмпературай выпісалі дадому - далячыць грып. Неўзабаве яго прывезлі ў тую ж бальніцу на хуткай, з двухбаковай пнеўманіяй, тэст на COVID-19 быў станоўчым. Жонка памерлага, дачка і яе сям'я знаходзяцца пад наглядам лекараў (у жонкі таксама пнеўманія і каранавірус).

Вось як смерць вайсковага пенсіянера Сідарава 2 красавіка пракаментаваў Лукашэнка:

- Шарстнёў (губернатар Віцебскай вобласці. - Заўвага.) учора мне далажыў, апошні выпадак у яго быў. Пытаюся, ну чаму гэты ў цябе памёр? А ён кажа: «Аляксандр Рыгоравіч, а як можна жыць з 135 кг вагой?» Сэрца амаль не працуе, гэта не працуе, гэта баліць, то баліць, букет хвароб. І вірус атакуе слабых, у якіх няма імунітэту, ну і яму за 70 гадоў было.

Андрэй, сын Уладзіміра Сяргеевіча вырашыў адказаць уладам:

- Сцісла, кім быў мой бацька - піша Андрэй Сідараў, сын памерлага. - Уладзімір Сяргеевіч нарадзіўся 4-га лютага 1950 года ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Яму было «за 70». Яго бацькі - франтавік з кулявым раненнем у грудзі, пражыў «за 70», і мая бабуля, таксама са статусам удзельнік баявых дзеянняў, пражыла даўжэй. Бацька, адвучыўшыся пасля школы ў Чарнаморскай вышэйшай вайскова-марской вучэльні, служыў на Паўночным флоце, быў камандзірам карабля з ядзернай зброяй на борце. У 90-х у сілу вядомых прычын дэмабілізаваўся ў тады ўжо Рэспубліку, у Віцебскую вобласць, дзе працаваў да выхаду на пенсію. На пенсіі, як і большасць пенсіянераў, займаўся агародніцтвам на лецішчы, добра гуляў у шахматы, выхоўваў унукаў, любіў аўтамабілі, рэгулярна хадзіў у басейн і быў таварыскім чалавекам. Да канца сваіх дзён прымаў віншаванні і падзякі з усіх краін былога СССР ад сотняў матросаў, мічманаў, афіцэраў, якія служылі пад яго камандаваннем, і іх бацькоў. Шчыра ваш, сын Бацькі.

Напісаць каментар 140

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках