15 лiпеня 2020, Серада, 5:02
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп прызначыў новага прэс-сакратара

5
Трамп прызначыў новага прэс-сакратара
КЕЙЛІ МАКЭНАНІ

Чацвёртага за тры гады прэзідэнцтва.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 8 красавіка прызначыў прэс-сакратаркай Белага дома Кейлі Макэнані, якая дагэтуль была спікеркай яго выбарчай кампаніі. Пра гэта паведаміў сайт прэзідэнцкай адміністрацыі.

Папярэдняя прэс-сакратарка, Стэфані Грышэм, стане кіраўніцай апарата і прэс-сакратаркай першай лэдзі. Як пішацца на сайце Белага дома, Мелані Трамп выказала задавальненне ў сувязі з вяртаннем "сапраўднага лідара" Грышэм у каманду, у якой тая працавала да 25 чэрвеня 2019 года.

Макэнані 31 год. Яшчэ будучы школьніцай, яна ўдзельнічала ў кампаніі перавыбрання Джорджа Буша - малодшага. Пад час прэзідэнцкіх выбараў 2016 года часта выходзіла ў тэлеэфір у якасці палітычнага каментатара, адзначае CNN. З 2017-га да 2019 год была спікеракай Нацыянальнага камітэта Рэспубліканскай партыі.

Макэнані - чацвёрты прэс-сакратар Трампа за тры з невялікім гады прэзідэнцтва. Да яе гэтую пасаду займалі Шон Спайсер, Сара Сандэрс і Грышэм. Пры Сандэрс, як пісалі амерыканскія СМІ, стасункі Трампа з прэсай моцна пагоршыліся. Былі скасаваныя традыцыйныя штодзённыя брыфінгі спікера Белага дома.

Грышэм таксама не праводзіла брыфінгі і лічаныя разы выступала на тэлевізіі, нагадвае CNN.