Каранавірус распаўсюджваецца па школах Магілёўскай вобласці
1- 21.05.2020, 20:54
- 23,585
Новыя выпадкі выяўленыя ў Бялынічах, Кіраўску і Магілёве.
«Магілёў, школа №25, Магілёў. Забралі хлопца, які вучыўся ў другую змену. Ні дэзінфекцыі, ні карантыну ў школе. Сёння школа працуе як звычайна», - піша чытач тэлеграм-канала «Баста!».
«У Бялынічах з сённяшняга дня закрытая на карантын школа №2. У вучаніцы 6 класа падазрэнне на каранавірус», - паведамляе падпісант.
«Магілёўская вобласць, Кіраўск. У дзяўчынкі з 7 класа сярэдняй школы №2 пацвердзіўся каранавірус. Школа працуе ў штатным рэжыме», - піша чытач.
«Магілёўскі раён, Буйнічы, каледж імя Арлоўскага. У студэнткі пацверджаны каранавірус. Таксама забіралі студэнтаў з інтэрната», - піша чытач.
«Вялікая Машчаніца, Бялыніцкі раён, Магілёўскай вобласці. Два выкладчыкі са школы захварэлі на каранавірус. Дырэктарка звярнулася ў Аддзел адукацыі Магілёўскага аблвыканкама з просьбай пра закрыццё школы на карантын. У адказ атрымала адмову і сказалі, каб яна маўчала, нікому пра гэта не паведамляла і не разводзіла паніку», - паведамляе падпісант.
Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.