Блогера Сяргея Ціханоўскага змясцілі ў карцэр
45- 13.06.2020, 22:20
- 73,837
У праваабаронцаў не прынялі для яго перадачу.
Палітвязня Сяргея Ціханоўскага змясцілі ў карцэр у СІЗА-1. Прычына накладзенага пакарання невядомая, паведамляе «Белсат» са спасылкай на праваабарончы цэнтр «Вясна».
Падчас спробы перадаць перадачу арыштаванаму блогеру Сяргею Ціханоўскаму праваабаронцы даведаліся, што палітвязня змясцілі ў карцэр у СІЗА-1. Прабудзе палітвязень там да 19 чэрвеня.
Дакладная прычына накладзенага пакарання - невядомая.