31 жнiўня 2026, панядзелак, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафтагазавыя даходы расейскага бюджэту абрынуліся на 70%

9
Нафтагазавыя даходы расейскага бюджэту абрынуліся на 70%

У бюджэце РФ утварылася вялізная «зеўра».

Становішча федэральнага бюджэту Расеі моцна пагоршылася ў траўні, нягледзячы на павышэнне цаны нафты і заканчэнне рэжыму непрацоўных дзён, піша finanz.ru.

За месяц Міністэрства фінансаў сабрала ў скарб 889 млрд расейскіх рублёў - на 41% менш, чым у той жа месяц год таму (150,4 млрд рублёў).

Імклівае падзенне паступленняў было зафіксавана амаль ва ўсіх ключавых падатках, вынікае з папярэдняй ацэнкі міністэрства, апублікаванай 11 чэрвеня.

Нафтагазавыя кампаніі ў траўні пералічылі ўраду толькі 214,2 млрд рублёў. Гэта на 70% менш, чым год таму (697,7 мільярда рублёў), удвая ніжэй за красавіцкую суму (434,5 млрд рублёў) і амаль утрая – за паказчыкі пачатку года, калі бюджэт штомесяц збіраў па 600 млрд рублёў сыравіннай рэнты.

Хоць расейская нафта прыкметна падаражэла - з 18 да 31 даляра за барэль Urals, - Мінфіну гэта не дапамагло: экспартная мыта была разлічаная паводле красавіцкай цаны і стала рэкордна нізкай з 1990-х - 1 даляр за тону сырой нафты і 2 даляры за тону бензіну.

Аб'ём паставак пры гэтым абрынуўся на 25% праз пагадненні ОРЕС+, якое абавязвае Расею прыбраць з рынку 2,7 млн барэляў штодзень.

Да нафтавага шоку дадаўся газавы. Экспарт «Газпрома» у Еўропу пад канец траўня падаў на 20%, трубаправод «Ямал-Еўропа» ў асобныя дні стаяў пусты, а сярэдняя цана паводле кантрактаў была ўдвая ніжэйшая за леташнюю - 106 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Паступленні ад несыравіннага сэктара эканомікі спусціліся на 16%, да 697,7 млрд рублёў. Адзіным падаткам, якога здалелі сабраць больш, стаў ПДВ - 243 млрд рублёў супраць 213 млрд год таму.

Сумы падатку на прыбытак сціснуліся амаль удвая - з 74 да 43 мільярдаў рублёў, ПДВ на імпарт паменшыўся на 14% - з 230 да 199 млрд рублёў, увозных мытаў мытня здалела сабраць на 30% менш - 41,9 млрд рублёў супраць 59,7 млрд .

У цэлым паступленні ад ФМС ўпалі на 43% - з 454 да 257 млрд рублёў, федэральная падатковая служба прынесла на 39% менш - 573 млрд рублёў супраць 943 млрд.

І мытнікі, і падатковая служба адстаюць ад гадавога плана напаўнення скарбу ўжо амаль на месяц. Сабранай імі ў траўні сумы выстарчыла, каб аплаціць крыху больш за палову выдаткаў бюджэту, нават нягледзячы на тое, што дадатковых грошай у эканоміку Мінфін не уліваў.

Нягледзячы на анансаваныя пакеты дапамогі, у мінулыя месяцы федэральны бюджэт выдаткаваў 1,544 трыльёна рублёў - менш, чым, напрыклад, у студзені (1,624 трлн) або сакавіку (1,735 трлн), калі антыкрызісных праграм урад яшчэ не меў.

Зрэшты, нават такія выдаткі пакінулі Мінфін з «дзіркай» у памеры 43% ад бюджэту, або 655 млрд рублёў. Для яе кампенсацыі ён залучыў 174,5 млрд рублёў у выглядзе пазыкі, размяшчаючы аблігацыі федэральнай пазыкі, а яшчэ 193 млрд рублёў выняў з Фонду нацыянальнага дабрабыту. Рэшта была прафінансаваная за кошт ашчадку на бюджэтных рахунках у ЦБ, якія за месяц скараціліся на 429 млрд рублёў.

Можна канстатаваць, што ўрад далей трымаецца «жорсткай» бюджэтнай палітыкі, кажа галоўная эканамістка Альфа-банка Наталля Арлова.

Кабінет міністраў анансаваў план аднаўлення эканамічнага росту за 5 трыльёнаў рублёў, які памерам - 5% УБП - параўнальны з нямецкім. Зрэшты, амаль палова сумы - 2,3 трлн рублёў - гэта выдаткі на дзяржаўныя праекты, якія і так былі закладзеныя ў бюджэце. Яшчэ 209 млрд рублёў - гэта ўліванні ў капітал «Внешэкономбанка», які ўрад з 2014 года ратуе ад дэфолту і якому выдаў ужо амаль трыльён.

Захады падтрымкі бізнэсу і насельніцтва істотна меншыя - 1,6 трлн рублёў, або 1,5% УБП, зазначае Арлова, прычым сапраўды новых выдаткаў будзе яшчэ менш: на дырэктыўную сацыяльную дапамогу выдаткоўваецца 450 млрд рублёў, або блізу 0,5% УБП.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках