2 верасня 2026, Серада, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп - амэрыканскім вайскоўцам: Мы заканчваем эпоху бясконцых войнаў у далёкіх краінах

17
Трамп - амэрыканскім вайскоўцам: Мы заканчваем эпоху бясконцых войнаў у далёкіх краінах
ФОТА: ЕРА

Прэзідэнт ЗША выступіў перад выпускнікамі Вайсковай акадэміі Вэст-Пойнт.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што задача амэрыканскага войска - абараняць «жыццёва важныя інтарэсы Амэрыкі», а не весці «бясконцыя войны» ў далёкіх краінах. Пра гэта ён заявіў у сваёй прамове перад выпускнікамі Вайсковай акадэміі ЗША Вэст-Пойнт, піша nv.ua.

«Мы заканчваем эпоху бясконцых войнаў. Замест гэтага засяродзім намаганні на абароне жыццёва важных інтарэсаў Амэрыкі. Амэрыканскія войскі не абавязаныя развязваць старажытныя канфлікты ў далёкіх краінах, аб якіх шмат хто з людзей нават не чуў. Мы не паліцыянты свету», - заявіў Трамп.

Са слоў кіраўніка Белага дома, ЗША аднаўляюць асноватворныя прынцыпы, паводле якіх задача амэрыканскага жаўнера не ў тым, каб аднаўляць замежныя дзяржавы, а ў тым, каб ахоўваць і абараняць Амэрыку ад замежных ворагаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках