2 траўня 2024, Чацвер, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Бабарыка: Развіццё малога і сярэдняга бізнэсу - гэта драйвер росту эканомікі

64
Віктар Бабарыка: Развіццё малога і сярэдняга бізнэсу - гэта драйвер росту эканомікі

Палітык прыехаў на пікет для збору подпісаў у Бабруйск.

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка сёння наведаў пікет у Бабруйску. Пікет праходзіць сёння на адрас вул. Менская, 54.

На пікеце сабраліся некалькі сотняў чалавек. У людзей з'явілася шмат пытанняў і Віктар Бабарыка пастараўся адказаць на некаторыя з іх. Прыводзім некалькі адказаў палітыка:

- Развіццё малога і сярэдняга бізнэсу - гэта драйвер росту кожнай эканомікі. У нас на сёння ўважаецца, што лепш працаваць на вялікім прадпрыемстве і рабіць тое, што нікому не патрэбнае, але каму мы прадаваць будзем напрацаванае?

- Мы будзе арыентавацца на цэнтр, на інтарэсы Беларусі. Чаму ўвесь свет можа сабе дазволіць сказаць «America is the first», а Беларусі адмоўлена ў гэтым? Я мяркую, Беларусь - перш за ўсё.

- Не хадзіце на датэрміновае галасаванне!

- У адказе пра пенсіі, думаю, што пенсійная рэформа патрабуе зменаў. Эканоміка сённяшняй Беларусі слабая і яна спрабуе падоўжыць свае аплаты, павялічваючы пенсійны ўзрост. Падкрэслю, гэта слабасць сённяшняй эканомікі. Магу дакладна сказаць, што планаў павялічваць пенсійны ўзрост у нас няма.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках