14 студзеня 2026, Серада, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння ў Менску пікет салідарнасці з палітзняволенымі

44
Сёння ў Менску пікет салідарнасці з палітзняволенымі

Пікет пачнецца а 18:00 ля Белдзяржфілармоніі на плошчы Якуба Коласа.

Час паказаць, што нас сапраўды 97%. Палітыкі і актывісты заклікаюць прыйсці на Пікет салідарнасці сёння, 18 чэрвеня, а 18-й. Ён пройдзе на пляцоўцы перад будынкам Беларускай дзяржаўнай філармоніі на плошчы Якуба Коласа, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Сябры, надышоў час паказаць, што нас сапраўды 97%, тых, хто хоча пераменаў у краіне, свабодных выбараў і лепшай будучыні для нашай Беларусі, – піша лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў. – Заставацца канапным ваяром і каментатарам на YouTube – мала!

У нас засталося некалькі дзён, калі мы можам на законных падставах пайсці на масавыя пікеты, каб сабраць подпісы для вылучэння незалежных кандыдатаў у прэзідэнты.

Калі мы не выйдзем цяпер, то ўжо праз некалькі дзён машына рэпрэсій цалкам разбурыць нашую салідарнасць.

Што робім 18 чэрвеня?

А 18-й на пляцоўцы ля Філармоніі (станцыя метро «Плошча Якуба Коласа», праспект Незалежнасці, 50) пачнуць працаваць пікеты для збору подпісаў за кандыдатаў. Запрашаем усіх прэтэндэнтаў.

З гэтага моманту ад пункта збору подпісаў у абодва бакі мы расцягваем нашы чэргі і ствараем ланцуг салідарнасці.

Задача, каб на некалькі кіламетраў у абодва бакі ад Філармоніі расцягнуць чэргі на тысячы неабыякавых людзей, якія хочуць пераменаў у краіне.

Гэта будзе наша салідарнасць, гэта будзе наш адказ на прапаганду і псіхоз, якія спрабуюць паглынуць краіну і зноў на 5 гадоў падоўжыць працэс разбурэння, збяднення і дэградацыі нашай з вамі Беларусі».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках