28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прайшоў першы дзень флэшмобу салідарнасці (Відэа, анлайн)

27
У Беларусі прайшоў першы дзень флэшмобу салідарнасці (Відэа, анлайн)

Блогеры заклікаюць праводзіць флэшмоб кожны дзень а 19.00 і да перамогі.

Дарагія чытачы! Дасылайце нам на адрас charter97@gmail.com і ў нашы сацыяльныя сеткі фатаграфіі і відэа свайго ўдзелу ў флэш-мобе салідарнасці.

Напярэдадні ў інтэрнэце быў распаўсюджаны наступны зварот:

«Кожны дзень, пачынаючы з 23 чэрвеня, а 19:00 у знак салідарнасці адкрываем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем, стукаем у рондалі або ўключаем музыку.

Усяго #2хвіліны, але кожны дзень і да Перамогі.

Давайце падтрымаем герояў Віктара Бабарыку, Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, сябраў ініцыятыўных груп у вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты, актывістаў, якія змагаюцца за нашу свабоду і якіх за любоў да праўды кінулі за краты.

Давайце падтрымаем нашых гераічных лекараў, медсясцёр, санітараў, якія змагаюцца за нашы жыцці».

19:00 і яшчэ відэа ад удзельнікаў флэш-мобу салідарнасці з Бабруйска, Горадні, Ліды, Жодзіна, Салігорска, Менска, Воршы. Ну што, заўтра паўторым?

19:00 Яшчэ фота. Менск.

19:00 Некаторыя з удзельнікаў апладзіравалі і ўключалі музыку на вуліцах.

19:00 Барысаў, Гомель, Жодзіна, Калінкавічы, Полацк, Магілёў. Відэа прапануе тэлеграм-канал «Баста».

19:00 Менск, Віцебск, Горадня, Магілёў.

19:00 Гэтая дзяўчына - безумоўная зорка флэшмобу салідарнасці.

19:00 Людзі пляскалі ў тапкі, стоячы на балконах.

19:00 Відэа флэш-мобу салідарнасці ў Баранавічах і Дзяржынску.

19:00 Пратэстныя песні гучалі з дынамікаў у вокнах і ў аўтамабілях на вуліцах.

19:00 Аўтамабілісты ўключалі на поўную гучнасць песню Віктара Цоя «Перамен!»

19:00 Людзі размахвалі з балконаў і вокнаў нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі.

19:00 Фотаздымкі з Менска, Гомеля, Светлагорска.

19:00 Гэта сапраўдны хіт. Дзіця ў касцюме чарапашкі ніндзя пляскае па падваконні мячом пад песню «Муры рухнуць».

19:00 Яшчэ фатаграфіі з Менска! Людзі выходзяць на гаўбцы з рондалямі і чарпакамі і грукочуць.

19:00 «Нас нішто не можам падзяліць. Мы сапраўды адзін народ. Нас не забіў Чарнобыль, нас развал часоў Савецкай Саюза не зламаў, мы выкараскаліся нават пасля абвалу рубля 2011 года. Людзі трымаюцца, людзі знаходзяць сілы, у іх ёсць іскра. У кожнага чалавека ёсць іскра, і я лічу, калі яна ў вас ёсць, самы час распаліць агонь. Прыйшоў час перамен», - з такімі словамі блогерка Паліна Зыль з Мазыра распачала флэшмоб, пляскаючы ў далоні ў акне пад песню гурта TOR BAND «Уходи».

19:00 А вось і першыя фота ад чытачоў тэлеграм-канала Баста!

19:00 Блогер з Мазыра Паліна Зыль, якая выступіла ініцыятарам правядзення флэш-мобу салідарнасці, у сваёй трансляцыі на YouTube-канале кажа, што такія флэшмобы - гэта сусветная практыка. У многіх дыктатарскіх краінах людзі такім чынам падтрымлівалі адзін аднаго.

Дзяўчына заклікае падтрымаць палітычных вязняў, якія сёння знаходзяцца ў турмах. Гэта эфектыўны і бяспечны спосаб паказаць, што нас шмат.

«Калі ў вас ёсць іскра, цяпер самы час распаліць у сабе агонь».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках