Намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі ўцякла ад пенсіянераў у Пінску
21- 29.06.2020, 12:28
- 66,262
Каб пазбегнуць непрыемнай размовы, Вольга Чупрыс выкарыстала чорны ход.
25 чэрвеня намесніца кіраўніка aдміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс прымала наведвальнікаў у Пінску. Праз пяць гадзінаў яе вывелі праз чорны ход, пакінуўшы без аўдыенцыі трох пінскіх пенсіянераў, хто запісаўся на прыём.
Аб тым, што адбывалася сайту praca-by.info распавёў пенсіянер з Пінска Міхаіл Быхавец.
- Мы, трое пенсіянераў, запісаліся на прыём да намесніцы кіраўніка aдміністрацыі Лукашэнкі, якая 25 чэрвеня праводзіцца прыём у Пінску. Пяць гадзін чакалі сваёй чаргі. А праз пяць гадзінаў Вольгу Чупрыс вывелі праз чорны выхад і пасадзілі ў аўто. Нас яна так і не прыняла.
Я патэлефанаваў старшыні гарвыканкама Івану Рабкаўцу: сорам і ганьба, намесніца кіраўніка не прыняла трох пенсіянераў. І мяне ўжо прэсуюць: учора прыходзілі трое невядомых, сёння ўжо тэлефанавалі з міліцыі.
Я ўжо 14 гадоў абіваю парогі дзяржаўных устаноў. Мяне пачалі цкаваць пасля смерці сястры: запатрабавалі перанесці плот на 20 метраў бліжэй да дома (ужо прыязджала камісія), хочуць палову двара забраць. У 1986 году калгас выдаў бацьку дом, зняў з балансу і падарыў маім бацькам. У 89-м бацька зрабіў капітальны рамонт дома. У 93 годзе прыехаў старшыня райвыканкама і папрасіў маіх бацькоў упусціць у свабодную частку дома работніка ДАІ. Мае бацькі і пусцілі. І толькі ў 2010 годзе я даведаюся, што ён прыватызаваў частку дома. На якой падставе? Бацькі не давалі згоды. А дзе дакументы?
У 2006 годзе памёр мой бацька. Я перарабіў дакументы на сваё імя, але страціў. У мяне сабралася 15 кілаграмаў адпісак, прададзена ўжо паўдома. Калі я пачаў звяртацца ва ўсе інстанцыі, у мяне забралі 8 сотак зямлі. А цяпер мяне абклалі штрафамі: у сакавіку ўтрымалі 54 рублі з маёй пенсіі, у чэрвені ўтрымалі 81 рубель (нібыта за тое, што ў маім двары валялася плёнка і салома). ЖКГ таксама выстаўляе мне рахунак на 104 рублі - за што зруйнаваныя пабудовы.
Летась да нас у Пінск прыязджаў памочнік Лукашэнкі Маркевіч (Анатоль Маркевіч памочнік Лукашэнкі - інспектар Берасцейскай вобласці). Кажу: навядзіце нарэшце парадак! Пасля чаго 10 студзеня я пабываў на асабістым прыёме ў Качанавай - да сённяшняга дня адказу ад яе не атрымаў. Вось так яна трымае на кантролі маю справу.
9 траўня я заехаў у вёску - у мяне ссеклі дзве слівы ў квецені. Як мне далей жыць, я ўжо і не ведаю: мяне і цкуюць, і ў Гарадзішча («Берасцейская абласная псіхіятрычная лякарня «Гарадзішча». - Рэд.) здаюць, тры тыдні мучылі ў Гарадзішчы. А следчыя органы далі адказ: я ні ў чым не вінаваты. Мы звяртаемся па дапамогу - а нас у Гарадзішча.
І як загадаеце дажываць свой век за такой уладай?