13 студзеня 2026, aўторак, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекар-псіхіятр пра «Сашу 3%»: На такой стадыі лячэнне бессэнсоўнае, пацыенту засталіся лічаныя месяцы

30
Лекар-псіхіятр пра «Сашу 3%»: На такой стадыі лячэнне бессэнсоўнае, пацыенту засталіся лічаныя месяцы

Спецыяліст прааналізаваў панічны стан дыктатара.

Лекар-псіхіятр з Менска пракаментаваў тэлеграм-каналу "Баста!" спробы Сашы 3% "засячы" подпісы, сабраныя незалежнымі кандыдатамі.

"Калі ў кагосьці і былі сумневы наконт трох Сашавых працэнтаў, ягонай панікі і канчатковым вар’яцтве, то пад вечар учорашняга дня яны ўжо сапраўды зніклі, - піша ён. - 26 гадоў ён спрабаваў для Захаду хоць нейкую ілюзію захавання закона да выбараў ствараць. Макей бедны, ездзіў, маліў, упрошваў, Крамлём злосным пагражаў, маўляў, мы - апошні рубеж абароны Еўропы ад ордаў з Усходу.

Усё - кату пад хвост за месяц.

Элементарная логіка? Спроба пралічыць партыю на два хады наперад? Выкарыстанне досведу калег-аўтакратаў, якія здолелі неяк правесці "выбары", якія хоць чымсьці падобныя да выбараў?

Да д'ябла ўсё гэта!

Запускаем сланоў у краму посуду! Здзівім апанентаў, якiя разлiчвалi на шахматную партыю хоць бы ў стылі Астапа Бэндэра! Пачнём гістэрычна гарлапаніць і малаціць кулачкамі па дошцы на этапе расстаноўкі фігур.

Такія паводзіны добра знаёмыя студэнтам, якія не гатовыя да іспытаў. Дрыжака называецца. Калі ведаеш, што ўсё, гамон, мозг хібіць, адмаўляецца ўвогуле выкарыстоўваць логіку. Хочацца проста ўцячы і схавацца ў якой-небудзь утульнай норцы. Ведаю не з чутак, пасля сэсіі шмат хто звяртаецца па дапамогу да псіхолагаў. Але ў студэнтаў гэта на пару гадзін, а ў дзеда, здаецца, ужо клініка.

Думаю, ні Бабарыку, ні Ціханоўскага, ні Цапкалу ў бюлетэні мы не ўбачым. Як будуць развівацца падзеі далей - не ведаю. Можа, нарэшце, лопне трыванне, і шунем на вуліцы датэрмінова, не будзем чакаць 9 жніўня. Можа, хто-небудзь з асяроддзя надзене на пацыента уціхамірвальную кашулю і адбярэ запалкі. Можа, у Маскве, нарэшце, зразумеюць, што самы просты спосаб здабыць бязмежную любоў і ўдзячнасць беларусаў - пазбавіць іх ад звар’яцелага таракана.

Ведаю адно - на такой стадыі хваробы лячэнне бессэнсоўнае, пацыенту засталіся лічаныя месяцы".

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках