25 кастрычнiка 2020, Нядзеля, 1:45
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Комсомольская правда»: Перамовы Сашы Тарaкана і Пуціна зазналі крах?

47
«Комсомольская правда»: Перамовы Сашы Тарaкана і Пуціна зазналі крах?
КАДРЫ ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛА "ПУЛ №3"

З Ржэва Пуцін з'ехаў у сваю рэзідэнцыю, дзе падзеўся Лукашэнка - невядома.

Раніцай у аўторак, 30 чэрвеня, Лукашэнка прыляцеў на верталёце ў расейскі горад Ржэў, дзе разам з Уладзімірам Пуціным урачыста адкрыў Мемарыял савецкаму салдату. Пачатак цырымоніі быў запланавана на 13:00. Аднак усё перайначылі: а 13.30 Пуцін у жывым эфіры звярнуўся да расейцаў, стоячы на фоне Мемарыялу савецкаму салдату - гаворка ў звароце ішла пра расейскі рэферэндум. Дзе ў гэты час знаходзіўся Лукашэнка - не паведамлялася. У выніку 15-хвілінная цырымонія адкрыцця манумента пачалася а 14:00, піша «Комсомольская правда».

- За Ржэвам была сталіца нашай Радзімы і ўся наша вялікая краіна, - сказаў Лукашэнка.

Пасля цырымоніі кіраўнікі разам пасадзілі дзве ялінкі і наведалі музей вайны. А потым былі запланаваны перамовы Лукашэнкі і Пуціна.

Што было далей - пакуль незразумела. Вядома, што з Ржэва Пуцін з'ехаў у сваю рэзідэнцыю, дзе правёў онлайн-нараду з нагоды адкрыцця пяці новых медычных цэнтраў. Чым у гэты час займаўся Лукашэнка - не паведамляецца.

А 18:43 крамлёўскі пул РІА Новости паведаміў, што Пуцін і Лукашэнка ўсё ж паразмаўлялі, аднак пра што, і як прайшла гэтая сустрэча - не паведамляецца. Мяркуючы з таго, што навіна суправаджае відэашэраг, дзе Лукашэнка і Пуцін ідуць па тэрыторыі манумента, гаворка, магчыма, ідзе пра кароткую размову ў рамках адкрыцця манумента, а не пра асобныя перамовы.

На 20:00 прэс-служба дыктатара Беларусі так і не паведаміла, дзе знаходзіўся Лукашэнка з моманту выхаду з музея ў Ржэве. Апошняе паведамленне беларускага дзяржаўнага агенцтва БелТА пра кіраўніка Беларусі было а 14:23 - адразу пасля заканчэння цырымоніі адкрыцця мемарыяла.

Пра якія-небудзь перамовы паміж Лукашэнкам і Пуціным не паведамляе і прэс-служба расейскага прэзідэнта.

- Аляксандр Лукашэнка вярнуўся дадому пасля перамоў з Уладзімірам Пуціным. Ніякіх каментароў ні з расейскага, ні з беларускага боку пра вынікі сустрэчы не было, - паведаміў адзін з телеграм-каналаў.