25 красавiка 2024, Чацвер, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Я, мы 97%

5
Я, мы 97%

19.00. Набліжаем перамогу.

Беларусы ў розных кутках краіны з 23 чэрвеня ўдзельнічаюць у Флэшмобах салідарнасці. Сёння а 19:00 грамадзяне нашай краіны ў 21-ы раз запар расчыняць свае вокны і пашумяць як след.

Адзначым, што ў апошні час сярод беларусаў стаў вельмі папулярны мэм пра 3% - мізэрны рэйтынг Лукашэнкі. Перамен жа хоча абсалютная большасць беларусаў.

Удзельнічаючы кожны дзень у Флэшмобах салідарнасці мы набліжаем перамогу! Нас - 97%.

Увогуле, а 19:00 адкрываем вокны кватэр, вывешваем нацыянальныя сцягі, выходзім на балконы, пляскаем, грукочам у рондалі або ўключаем гучна музыку.

19:00 Хіты ад TOR BAND - «Кто, если не ты» і «Мы - не народец» гучаць з менскіх вокнаў.

19:00 Беларусы ўзяліся за вілы. Cловы Янкі Купалы з верша «Хто ты гэткі?» актуальныя як ніколі.

19:00 Новы хіт ад Litesound насупраць полацкай Сафіі

19:00 Відэа з Віцебскай вобласці. Флэшмоб салідарнасці падтрымліваюць і маленькія ўдзельнікі.

19:00 У розных кутках свету раз-пораз людзі выказваюць падтрымку і салідарнасць з беларусамі. Гэтым разам перадаюць прывітанне з Масквы.

ФОТА: TELEGRAM-КАНАЛ «Мая краіна БЕЛАРУСЬ»

19:00 Менск, «Воины света»

19:00 Аркестр Флэшмоб салідарнасці - паглядзіце, колькі розных інструментаў. Не каструлямі адзінымі!

19:00 Дзесьці гучыць «Перамен!», недзе ўключылі «Мы - не народец», а хтосьці проста падбадзёрвае суседзяў крыкам «Жыве Беларусь».

19:00 Гучыць песня «Уходи!», а ў доме насупраць бел-чырвона-белы сцяг. Цудоўная падтрымка!

19:00 Бабруйск падтрымлівае герояў. Сцены рухнуць!

19:00 у Берасці сёння слухаюць «Мы - не народец» ад Tor Band. Дарэчы, гурт нядаўна запісаў новы хіт «Кто, если не ты».

19:00 Дзяржынск патрабуе перамен і пачынае наш сённяшні Флэшмоб салідарнасці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках