20 красавiка 2024, Субота, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ у манашкі, што кіруе гатэлямі РПЦ, знайшлі Mercedes за $135 тысяч

У РФ у манашкі, што кіруе гатэлямі РПЦ, знайшлі Mercedes за $135 тысяч
ФОТА: POKROV-MONASTIR.RU

З тых часоў, як яна стала настаяцельніцай Пакроўскага манастыра, у яе асабістым аўтапарку змянілася чатыры Mercedes-Benz.

Ігумення Феафанія, якая пяць гадоў кіруе гатэлямі Расейскай праваслаўнай царквы, набыла аўтамабіль Mercedes-Benz S-класа амаль за 10 млн расейскіх рублёў. Пра гэта паведамляе gordonua.com са спасылкай на выданне «Открытые медиа».

Як адзначаюць журналісты, Феафанія ўжо 25 гадоў узначальвае Пакроўскі жаночы манастыр у Маскве. Таксама яна кіруе праваслаўнай гімназіяй ў Троіца-Лыкава. Улетку 2015 года яна стала кіраўніком пяцізоркавага гатэлю «Пакроўскі», што быў пабудаваны паводле праграмы гатэлі для паломнікаў, а з 2018 года кіруе яшчэ і чатырохзоркавым «Данілаўскім» побач з падворкам патрыярха. У тым жа 2018 годзе яна атрымала з рук прэзідэнта Расеі Пуціна ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені.

Паводле звестак СМІ, з тых часоў, як яна стала настаяцельніцай Пакроўскага манастыра, у яе асабістым аўтапарку змянілася як мінімум чатыры Mercedes-Benz. У 2007-2011 гадах ёй належаў Mercedes-Benz B170, а да гэтага - Mercedes-Benz Е320 2002 года выпуску. У 2011 годзе Феафанія набыла свой першы Mercedes прадстаўніцкага класа - Mercedes-Benz S500 4MATIC. Тады гэтая мадэль каштавала блізу 5 млн рублёў (1,9 млн грн) у базавай камплектацыі.

У 2016-м, праз год пасля адкрыцця гатэлю «Пакроўскі», ігумення абнавіла машыну, купіўшы S500 4MATIC новага пакалення. Паводле звестак журналістаў, аўтамабіль абышоўся ёй у 9,5 млн рублёў.

Журналісты таксама адзначаюць, што ігумення Феафанія жыве непадалёк ад манастыра і ёй належыць кватэра плошчай 53,2 м². Квадратны метр у гэтым доме ацэньваецца прыкладна ў 300 тысяч рублёў, з чаго вынікае, што прыкладны кошт кватэры - 16 млн рублёў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках