Мянчук: Трэба павялічваць хвалю пратэсту
4- 15.07.2020, 12:16
- 21,581

Удзельнік пратэстных акцый 14 ліпеня падзяліўся сваімі ўражаннямі.
Ліст менчука пасля масавых пратэстаў 14 ліпеня надрукаваў тэлеграм-канал «Баста!».
«Ёсць адчуванне, што ўчорашнія падзеі могуць стаць кропкай незвароту, - піша ўдзельнік акцыі ў Менску. - Дзясяткі людзей пазбеглі затрымання дзякуючы самаарганізацыі і абароне адзін аднаго.
Але ёсць яшчэ адзін важны момант. Калі пратэсты не будуць працягвацца і нарастаць, то хлопцы, якія спрабавалі супраціўляцца затрыманням, абаранялі іншых, могуць сур'ёзна заплаціць за гэта.
Шляху назад ужо няма, і гэта добра. Наш адзіны далейшы шлях - гэта павялічваць хвалю пратэсту, узмацняць націск на ўлады, набліжаць дзень перамогі ўсімі сіламі».
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..