18 лiстапада 2024, панядзелак, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбаліст Станіслаў Драгун: Бязмежжа, якое дзеялася, не пакінула абыякавым ніводнага беларуса

2
Футбаліст Станіслаў Драгун: Бязмежжа, якое дзеялася, не пакінула абыякавым ніводнага беларуса
Станіслаў Драгун

Усё больш спартоўцаў падтрымлівае пратэстоўцаў.

Футбаліст нацыянальнай каманды Беларусі і барысаўскага БАТЭ Станіслаў Драгун у Instagram выказаўся пра сітуацыю ў Беларусі.

- Добры дзень! Я Стас Драгун - гулец футбольнага клуба БАТЭ і нацыянальнай зборнай у футболе! Але тое, што я зараз скажу, асабістая мая грамадзянская пазіцыя, і да футбольнага клуба БАТЭ яна не мае ніякага дачынення!

А скажу я вось што: ужо больш за тыдзень я вельмі дрэнна сплю! Дрэнна сплю, таму што мне вельмі балюча і вельмі сорамна ад таго, што адбывалася на вуліцах нашай краіны, калі затрымлівалі ні ў чым не вінаватых людзей!

Дрэнна сплю ад пачуцця бездапаможнасці, якое раздзірала мяне знутры, калі я пачуў гукі катаванняў з Акрэсціна! Тое беззаконне, якое дзеялася, не пакінула абыякавым ніводнага беларуса, але ў турмах яшчэ застаецца вельмі шмат невінаватых хлопцаў, я прашу, я малю вас, адпусціце іх ці хаця б дапусціце да іх медыкаў, каб яны змаглі выратаваць тых, каго яшчэ можна выратаваць!

Другое, што я хацеў сказаць: я пражыў 5 гадоў у Расейскай Федэрацыі, я гуляў у некалькіх камандах і абляцеў амаль усю Расею ад Сахаліна да Калінінграда, я сустрэў там шмат выдатных людзей, яны сталі мне сапраўднымі сябрамі і мы заўсёды прыходзілі на дапамогу адзін аднаму, але цяпер я прашу вас: не трэба нам дапамагаць, проста падтрымайце нас у нашым праве самім выбіраць свой лёс!

І я папрашу сваіх расейскіх сяброў і беларусаў, якія гуляюць у Расеі, зрабіць перадрук гэтага паведамлення, каб мы былі пачутыя ў Маскве, Піцеры і нават у Хабараўску!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках