9 траўня 2026, Субота, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У СААЗ спадзяюцца, што пандэмія каранавіруса скончыцца праз два гады

8
У СААЗ спадзяюцца, што пандэмія каранавіруса скончыцца праз два гады

Пра гэта заявіў кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Аданам Гебрэесус выказаў надзею на тое, што пандэмія каранавіруса скончыцца праз два гады.

Пра гэта ён заявіў у Жэневе 21 жніўня, паведамляе The New York Times.

Гебрэесус нагадаў, што пандэмія гішпанскага грыпу ў XX стагоддзі скончылася праз два гады (яна працягвалася ў 1918-1920 гадах). З яго слоў, хоць цяпер вірус можа распаўсюджвацца хутчэй праз сучасныя тэхналогіі, але ў той жа час цяпер у чалавецтва ёсць тэхналогіі і веды, каб спыніць яго.

Паводле звестак Універсітэта Джона Хопкінса, у свеце на 21 жніўня зафіксавана 22,7 млн выпадкаў каранавіруса. Ад каранавіруснай хваробы памерлі 794 тысячы чалавек, 14,5 млн - ачунялі. Больш за ўсё выпадкаў у ЗША (5,5 млн), Бразіліі (3,5 млн) і Індыі (2,9 млн).

«Гішпанка» была самай маштабнай пандэміяй сучаснасці. Яна забрала да 100 млн жыццяў - у дзесяць разоў больш, чым Першая сусветная вайна. Вакцыну знайсці так і не ўдалося.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках