10 траўня 2026, Нядзеля, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павал Юхневіч прысуджаны да 15 дзён арышту

17
Павал Юхневіч прысуджаны да 15 дзён арышту
ПАВАЛ ЮХНЕВІЧ

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» цяпер знаходзіцца ў турме на Акрэсціна.

Суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў сёння актывіста да 15 дзён арышту. Павел Юхневіч быў арыштаваны ўчора пасля свайго рэзкага выступлення на плошчы Незалежнасці. Пра гэта паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Нагадаем, учора Павал Юхневіч моцна выступіў на плошчы Незалежнасці:

«90% з тых, хто выходзіць на пратэсты - гэта абсалютна новыя людзі. У тых, хто выйшаў упершыню 9 або 10 жніўня і працягваюць выходзіць кожны дзень, ёсць шанец прайсці гэты шлях хутка. Мне 36 гадоў. Першая мая акцыя пратэсту была, калі мне было 15 гадоў. Тут ёсць людзі, якія аддалі ў змаганні з дыктатурай шмат гадоў свайго жыцця, але гэта не значыць, што ім шмат гадоў.

Тое, што мы робім - мірныя акцыі і забастоўкі. Гэта адзіна правільны шлях. Правільны шлях ціску на «пакуль яшчэ ўладу».

Мы ціснем не толькі на ўладу. Ёсць Каардынацыйная рада, туды ўвайшло шмат розных людзей. Але ў мяне пытанне: паважаная каардынацыйная рада, чаму вы не заклікаеце падтрымліваць мірныя акцыі? Чаму вы не заклікаеце падтрымліваць забастоўкі? Чаму вы не заклікаеце рабочых далучацца да пратэстаў? Ад вас мы чуем толькі тое, што «Беларусы - вы неверагодныя». Але гэтага недастаткова. Гэтага не дастаткова.

Мы знаходзімся ў сітуацыі, калі мы і былы прэзідэнт разумеем, што калі адзін з бакоў саступіць, то гэта фінал. Калі прайграем мы, краіна ператворыцца ў канцлагер. Калі ён прайграе, а ён прайграе, то яго будуць судзіць. Таму мы не можам прайграць. Мы павінны ісці да канца. Сціснуўшы зубы, не аглядаючыся на тое, колькі нас на гэтай плошчы. Шмат ці мала. Я ведаю, што ў нядзелю нас будуць мільёны».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках