29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы: Вы не адны, муры рухнуць!

16
Беларусы: Вы не адны, муры рухнуць!

Адкрыты ліст да змагароў за перамены ў Беларусі.

«Падтрымка незалежнай, свабоднай і дэмакратычнай Беларусі - гэта маральны абавязак сучасных дэмакратычных лідараў», - гаворыцца ў адкрытым лісце да актывістаў «Салідарнасці» і былых палітычных зняволеных у Польшчы. Польская «Gazeta Wyborcza» апублікавала адкрыты ліст, адрасаваны беларусам.

Дарагія сябры, дарагія грамадзяне Рэспублікі Беларусь,

75 гадоў таму народам Сярэдняй і Усходняй Еўропы быў навязаны новы сусветны парадак у выніку трагічных войнаў паміж вялікімі глабальнымі дзяржавамі. Дзясяцігоддзямі народы Беларусі, Баўгарыі, Чэхіі, Эстоніі, краін Балканскага паўвострава, Літвы, Латвіі, Польшчы, Румыніі, Славаччыны, Украіны былі вымушаныя змагацца за найважнейшыя каштоўнасці: свабоду асобы, незалежнасць, павагу да чалавека і павагу да праўды. Каштоўнасці, уласцівыя кожнай дэмакратычнай краіне свету.

9 жніўня 2020 года выбітны народ Беларусі чарговым разам узняўся на барацьбу за каштоўнасці, без якіх ніводнае грамадства не можа называцца свабодным. З моцным хваляваннем і пачуццём гонару назіраем за вашай сілай і рашучасцю зрабіць так, каб будучыя выбары былі святам дэмакратыі і перамогай свабодных грамадзян Беларусі.

40 гадоў таму рух «Салідарнасць» прывёў да падзення камунізму ў Польшчы. Дзякуючы адвазе грамадзян, самаадданай барацьбе і веры ў перамогу, немагчымае стала магчымым. Аднак польскіх поспехаў не было б без салідарнасці дэмакратычных краін і рашучасці гістарычных лідараў вольнага свету.

Памятаючы ўласны досвед і вопыт многіх пакаленняў, якія змагаліся за свабоду, мы гаворым зразумела і вызначана, што грамадзяне Беларусі не адны і не могуць застацца самотныя ў барацьбе. Падтрымка незалежнай, свабоднай і дэмакратычнай Беларусі з'яўляецца маральным абавязкам сучасных дэмакратычных лідараў.

Адчуйце салідарнасць ад усіх грамадзян свету - і муры рухнуць.

Лех Валенса (Lech Wałęsa), польскі дзяржаўны дзеяч, лідар «Салідарнасці», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, прэзідэнт Польскай рэспублікі ў 1990-1995 гадах, палітычны зняволены

Лешэк Бальцэровіч (Leszek Balcerowicz), дзеяч «Салідарнасці», лідар эканамічных пераменаў у Польшчы пасля падзення камунізму

Конрад Бяліньскі (Konrad Bieliński), дзеяч «Салідарнасці», палітычны зняволены

Богдан Барусевіч (Bogdan Borusewicz), дзеяч «Салідарнасці», палітычны зняволены

Збігнеў Буяк (Zbigniew Bujak), дзеяч «Салідарнасці», палітычны зняволены

Уладзіслаў Фрасынюк (Władysław Frasyniuk), дзеяч «Салідарнасці», палітычны зняволены

Ева Кулік-Бяліньска (Ewa Kulik-Bielińska), дзяячка «Салідарнасці», палітычная зняволеная

Барбара Лабуда (Barbara Labuda), дзяячка «Салідарнасці», палітычная зняволеная

Богдан Ліс (Bogdan Lis), дзеяч «Салідарнасці», палітычны зняволены

Ян Літыньскі (Jan Lityński), дзеяч «Салідарнасці», палітычны зняволены

Адам Міхнік (Adam Michnik), дзеяч «Салідарнасці», галоўны рэдактар «Gazety wyborczej», палітычны зняволены

Гражына Станішэўска (Grażyna Staniszewska), дзяячка «Салідарнасці», палітычная зняволеная

Людвіка Вуец (Ludwika Wujec), дзяячка «Салідарнасці», палітычная зняволеная

Хенрык Вуец (Henryk Wujec), дзеяч «Салідарнасці», палітычны зняволены

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках