3 траўня 2024, Пятніца, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве прайшла акцыя, прымеркаваная да Дня беларускай сімволікі

7
У Кіеве прайшла акцыя, прымеркаваная да Дня беларускай сімволікі
ФОТА: «Радыё Свабода»

Беларусы і ўкраінцы адзначылі Дзень беларускай сімволікі на Майдане Незалежнасці.

У акцыі ўзялі ўдзел і беларусы, вымушаныя з'ехаць ва Украіну ў пошуках бяспекі. Актывісты трымалі бел-чырвона-белыя сцягі, а затым выстраіліся на плошчы так, каб слова «Жыве!» можна было прачытаць з паветра, і разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг.

Адна з арганізатарак акцыі - актрыса тэатра, лідар рок-гурту Naka Настасся Шпакоўская, якая з'ехала з Беларусі разам з дзецьмі, сказала «Радыё Свабода»:

«Сёння свята нашага сапраўднага сцяга і сапраўдных сімвалаў. Гэтым флешмобам і відэа, якое мы зробім, мы хочам падтрымаць нашых беларусаў, якія цяпер знаходзяцца ў вельмі цяжкіх і жудасных умовах».

ФОТА: «Радыё Свабода»
ФОТА: «Радыё Свабода»
ФОТА: «Радыё Свабода»
ФОТА: «Радыё Свабода»
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках