20 траўня 2024, панядзелак, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінскі журналіст: ХК «Дынама Мінск» - гэта каманда Лукашэнкі

13
Фінскі журналіст: ХК «Дынама Мінск» - гэта каманда Лукашэнкі

Клуб з Хельсінкі адмовіўся падтрымліваць дыктатара.

Аглядальнік фінскага выдання Iltalehti Саша Хутунен пракаментаваў адмову «Ёкерыта» ехаць у Менск на матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ з мясцовым «Дынама», піша «Трибуна».

«Думаю, гэта добра, што гульню ў Менску паміж «Дынама» і «Ёкерытам» адклалі. У цяперашняй палітычнай сітуацыі ў Беларусі было б безадказна туды ехаць і там гуляць. Акрамя таго, менскае «Дынама» - гэта каманда Лукашэнкі, таму гульня з імі паказала б падтрымку дыктатара. Усе кажуць, што ў Беларусі, здаецца, усё нармальна, але калі не?

Тут, у Фінляндыі, на «Ёкерыт» моцна ціснуць. Супраць іх паездкі ў Менск былі ўсе: спонсары, палітыкі, СМІ і нават фанаты «Ёкерыта» - фан-клуб заявіў, што будзе байкатаваць хатнія матчы, калі клуб паедзе ў Менск.

Галоўнае пытанне палягаеа ў тым, хто прыняў пастанову аб скасаванні паездкі. Рэйс скасавалі ў самую апошнюю хвіліну. Самалёт чакаў «Ёкерыт», але «Ёкерыт» не з’явіўся. Пры гэтым, клуб не рабіў ніякіх заяў, акрамя таго факту, што матч быў скасаваны», - сказаў Хутунен.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках