Трое футбалістаў маладзёжнай нацыянальнай каманды Беларусі заразіліся каранавірусам
- 8.09.2020, 21:22
- 16,595
Матч c Партугаліяй адкладзены.
Як стала вядома Tribuna.com, тры гульца моладзевай нацыянальнай каманды Беларусі здалі станоўчыя тэсты на каранавірус. Каранавірус у абаронцы «Шахцёра» Іллі Лукашэвіча, абаронцы «Менска» Дзмітрыя Прышчэпы і паўабаронцы Рамана Вягера.
Каманда знаходзіцца ў нумарах. Нікога не выпускаюць з гатэлю.
Нагадаем, матч кваліфікацыі Еўра Партугалія U-21 - Беларусь U-21 мусіў адбыцца сёння.