5 сакавiка 2021, Пятніца, 0:00
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Садовыя таварыствы ў Беларусі хочуць прыраўняць да вёсак

44
Садовыя таварыствы ў Беларусі хочуць прыраўняць да вёсак
Иллюстрационное фото

Да якіх наступстваў гэта прывядзе?

У распараджэнні рэдакцыі Office Life апынуўся дакумент, з якога вынікае, што ў 2021 годзе можа з'явіцца ўказ аб садовых таварыствах. Ён дазволіць мяняць іх статус на паселішчы.

Гэта азначае, напрыклад, што на лецішчы можна будзе зарэгістравацца, як у вясковай хаце або гарадской кватэры. Таксама на тэрыторыі такіх пераўтвораных паселішчаў могуць уводзіцца іншыя стандарты, якія тычацца інфраструктуры, вывазу смецця і г.д.

Трансфармаваць садовыя таварыствы змогуць гарсаветы і райсаветы дэпутатаў. Раней такую рэформу пачалі, напрыклад, у Расеі. Спачатку там дазволілі рэгістравацца на лецішчах, а днямі верхняя палата расейскага парламента прапанавала ўключыць садовыя таварыствы ў сельскія тэрыторыі. Гэта азначае, што лецішчы ўключаць у праграмы газіфікацыі, пачнуць там будаваць дарогі за кошт бюджэту і г.д.

Украінскае заканадаўства таксама часам дазваляе рэгістравацца ў летнім дамку, калі ён пераведзены ў разрад жылога фонду.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».