3 сакавiка 2021, Серада, 14:43
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Інаўгурацыя Байдэна: Трамп парушыў яшчэ адну традыцыю

14
Інаўгурацыя Байдэна: Трамп парушыў яшчэ адну традыцыю

Дзейны прэзідэнт зрабіў яшчэ адну «дробную поскудзь» свайму пераемніку.

Дзейны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зрабіў яшчэ адну «дробную поскудзь» свайму пераемніку Джо Байдэну, адмовіўшыся даслаць па яго ўрадавы самалёт, піша Daily Mail.

Выданне адзначае, што такім чынам Трамп парушыў яшчэ адну традыцыю. У 2017 годзе тагачасны прэзідэнт Барак Абама даслаў у Нью-Ёрк па Трампа ўрадавы Boeing.

А вось Байдэнам на сваю інаўгурацыю давялося дабірацца чартэрным рэйсам.

Прыватны Boeing 737 вылецеў са штата Дэлавэр і прызямліўся на базе ВПС ЗША Эндрус побач з Вашынгтонам.

У гэты час на ўзлётнай паласе стаяў урадавы Boeing 757, які 19 студзеня не выканаў ніводнага палёту. Менавіта на гэтым самалёце Трамп сёння збіраецца вылецець з Вашынгтона ў Фларыду.

Перад вылетам у Вашынгтон Байдэн выступіў з эмацыйнай прамовай, падчас якой не змог стрымаць слёз.

Інаўгурацыя абранага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна адбудзецца 20 студзеня.

Праз штурм Капітолію цырымонія пройдзе з беспрэцэдэнтнымі захадамі бяспекі. Вакол будынка Кангрэса, на прыступках якога традыцыйна прыносіць клятву новы прэзідэнт, усталявалі трохметровы паркан. У Вашынгтон сцягнулі да 25 тысяч вайскоўцаў Нацгвардыі ЗША. Капітолій закрыюць для публікі, а трапіць на цырымонію можна будзе толькі па квітках.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».