12 траўня 2024, Нядзеля, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі рыхтуюць беларусам новыя падаткі

18
Чыноўнікі рыхтуюць беларусам новыя падаткі

Санкцыі дзейнічаюць.

Палітычны крызіс ануляваў усе папярэднія абяцанні ўладаў Беларусі пра стабільнасць падатковай сістэмы. Чыноўнікі вымушаны прызнаць, што ўведзеныя краінамі Захаду санкцыі ўплываюць на стан бюджэту. Падвышаючы падаткі для кампаній, урад спадзяецца павялічыць даходы дзяржаўнай казны, тады як бізнэс папярэджвае, што эфект можа быць зваротным, піша «Независимая газета».

Урад Беларусі падрыхтаваў праект змяненняў у Падатковы кодэкс. Згодна з планамі чыноўнікаў, новыя падаткі прыйдзецца плаціць і грамадзянам, і прадпрыемствам. Адпаведна беларусаў чакаюць не толькі новыя падатковыя выдаткі, але і рост коштаў праз з'яўленне дадатковых выдаткаў у кампаній.

Новых уладальнікаў кватэр у шматкватэрных дамах абавяжуць плаціць падатак на нерухомасць. Цяпер такі падатак выплачваюць толькі тыя, хто мае ва ўласнасці дом. Імкненнем зраўнаваць у правах уладальнікаў кватэр і ўладальнікаў дамоў чыноўнікі і тлумачаць новаўвядзенне. «Напрыклад, жывуць на тэрыторыі раённага цэнтра два школьныя настаўнікі. Адзін з іх у шматкватэрным доме. Другі жыве ў прыватным доме і плаціць падатак на зямлю прапарцыйна таму ўчастку, які займае яго домаўладанне... Ён плаціць падатак на зямлю, плаціць падатак на нерухомасць, ды яшчэ яму трэба яго страхаваць у абавязковым парадку», - распавёў у эфіры мясцовага дзяржаўнага канала міністр фінансаў Юрый Селіверстаў. Дзеля «разумнага справядлівага падыходу» падатак будуць плаціць абодва настаўнікі, растлумачыў ён. Паводле разлікаў чыноўнікаў, падатак у Менску будзе складаць суму, эквівалентную прыкладна 20 далярам на год, у рэгіёнах ён будзе яшчэ ніжэйшы. Акрамя таго, у планах урада павысіць стаўкі падаткаў на нерухомасць і на зямлю. Як мяркуецца павышэнне складзе не менш за 5-7%.

Аднаўленнем справядлівасці чыноўнікі тлумачаць і ўвядзенне ПДВ для замежных гандлёвых пляцовак (AliExpress, Ozon). «Беларускія крамы выплачваюць ПДВ пры рэалізацыі тавараў, а замежныя прадаўцы пры дыстанцыйным продажы тавараў не з’яўляюцца плацельшчыкамі ПДВ», - тлумачаць у Мінфіне. Экспэрты мяркуюць, што ў гэтым выпадку замежныя гандлёвыя пляцоўкі ўключаць новы падатак у кошт тавару, які будуць купляць беларускія грамадзяне. Нагадаем, што стаўка ПДВ у Беларусі цяпер складае 20%. Аўтары падатковых навін падзяліліся планамі папоўніць бюджэт у выніку гэтага новаўвядзення прыкладна на 16 млн даляраў у эквіваленце.

Абяцанае павышэнне ставак падаткаў для тых, хто здае нерухомасць (кватэры, дамы, гаражы) у арэнду. Падаражэюць алкаголь і цыгарэты, бо вырастуць стаўкі акцызаў на гэтыя тавары.

Як вынікае з існай інфармацыі, самыя вялікія новаўвядзенні чакаюць індывідуальных прадпрымальнікаў. Іх плануецца пазбавіць магчымасці карыстацца спрошчанай сістэмай падаткаабкладання. Яе сутнасць не толькі і не столькі ў тым, колькі выплачваецца ў бюджэт, колькі ў тым, як гэта робіцца. Магчымасць плаціць нейкую фіксаваную суму дазваляе індывідуальным прадпрымальнікам не наймаць бухгалтара і не весці складаны ўлік. Мяркуецца, што цалкам забароняць спрошчаную для ІП з 2023 года, а з наступнага - пакуль толькі істотна абмяжуюць сферу яе выкарыстання.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках