13 траўня 2024, панядзелак, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве будуць даваць па €100 за вакцыну ад COVID-19

3
У Літве будуць даваць па €100 за вакцыну ад COVID-19

Аднак толькі пажылым людзям.

Сойм Літвы з другой спробы падтрымаў праект урада, які прадугледжвае выплату ўзнагароджання сумаю 100 еўраў людзям ад 75 гадоў, якія вакцынуюцца ад каранавіруса да снежня.

Пра гэта паведамляе LRT.

Праект прынялі з другой спробы: спачатку для гэтага не было кворуму, таму ініцыятыву паўторна вынеслі на галасаванне і прынялі 68 галасамі «за», 3 «супраць» і 7 «устрымаліся».

Узнагароджанне за вакцынацыю прапаноўваюць выдаваць людзям ва ўзросце ад 75 гадоў, якія зрабілі прышчэпку ў перыяд з верасня да снежня 2021, а таксама тым, хто вакцынуецца трэцяй узмацняльнай дозай да красавіка 2022 года.

Міністарка сацыяльнай абароны і працы Моніка Навіцкене, прадстаўляючы праект, адзначыла, што ў старэйшай узроставай групе, што з'яўляецца таксама групай самай высокай рызыкі, досыць нізкі ўзровень ахопу вакцынацыяй. З яе слоў, з больш за 270 000 літоўцаў такога ўзросту 80 тысяч дагэтуль не прышчапляліся і не перахварэлі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках