26 красавiка 2024, Пятніца, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая ўмова для росту цэны біткойна да 100 тысяч даляраў

6
Названая ўмова для росту цэны біткойна да 100 тысяч даляраў

20 кастрычніка біткойн пабіў гістарычны рэкорд.

Курс біткойна можа вырасці да 100 тысяч даляраў за манету да канца года пры ўмове пагаршэння праблем з інфляцыяй. Такі зыход назваў верагодным кіраўнік інвестыцыйнага дэпартамента фонду на рынку крыптаактываў ICB Fund Аарон Хомскі. Яго словы прыводзіць газета «Известия».

Экспэрт уважае, што ўжо да канца кастрычніка крыптавалюта вырасце да 68,5-70 тысяч даляраў, не сустрэўшы сур'ёзнага супраціву. «Пасля прарыву ўсталяванага ў красавіку гістарычнага максімуму на ўзроўні 64 850 даляраў біткойн зняў перашкоду для працягу ралі, якое ў перспектыве можа яго прывесці да шасцізначных значэнняў», - сказаў Хомскі. З яго слоў, павысіць цікавасць да біткойну можа інфляцыя, якая расце праз высокія кошты на сыравіну, глабальны дэфіцыт чыпаў і збояў у ланцужках паставак. Ён уважае, што курс біткойна можа вырасці на фоне абмежаванай прапановы - біржавыя балансы знізіліся да мінімуму за тры гады.

20 кастрычніка біткойн пабіў гістарычны рэкорд, перавысіўшы адзнаку ў 64,8 тысячы даляраў, якую раней дасягаў у красавіку 2021 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках