25 красавiка 2024, Чацвер, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея б'е антырэкорды захворвання і смяротнасці ад COVID-19

11
Расея б'е антырэкорды захворвання і смяротнасці ад COVID-19

Гэткіх высокіх паказчыкаў захворвання і смяротнасці не фіксавалася з пачатку пандэміі.

У Расеі за мінулы дзень каранавірусам заразілася больш за 36 тысяч чалавек. Памерла 1036 хворых на COVID-19. Гэткіх высокіх паказчыкаў захворвання на каранавірус і смяротнасці ў Расеі не фіксавалася з пачатку пандэміі.

Для параўнання, у сераду, 20 кастрычніка, было выяўлена больш за 34 тысячы новых выпадкаў інфекцыі. З 16 кастрычніка больш за 1000 чалавек штодня паміраюць у Расеі ад COVID-19. Санітарныя ўлады паведамілі ў чацвер аб выяўленні асобных асяродкаў інфекцый новым варыянтам каранавіруса AY.4.2. Гэта адна з разнавіднасцяў Дэльта-варыянту, што ўпершыню ідэнтыфікаваны ў Вялікабрытаніі. Гэты штам можа быць на 10-15% больш заразным, чым першасны Дэльта.

У Маскве, на якую прыпадае амаль 20% ад агульнай колькасці захворванняў у Расеі з 28 кастрычніка да 7 лістапада будуць зачыненыя рэстарацыі і кавярні. Скасоўваюцца культурныя, спартыўныя і забаўляльныя мерапрыемствы. Музеі і тэатры будуць працаваць, але залы могуць быць запоўненыя толькі напалову. Пра гэтыя абмежаванні паведаміў у чацвер мэр расейскай сталіцы Сяргей Сабянін. Тыдзень з 30 кастрычніка па ўсёй Расеі будзе аб'яўлены выходны, каб запаволіць тэмпы распаўсюджвання каранавіруса. З пачатку пандэміі COVID-19 у Расеі зафіксавана больш як 8 млн выпадкаў заражэння, а таксама больш за 227 тысяч смерцяў сярод хворых на COVID-19.

Між тым, Расея не спраўляецца з выкананнем кантрактаў на пастаўкі вакцыны Sputnik V, якая атрымала сертыфікаты аб допуску ў 70 краінах. Згодна з СМІ, Расея паставіла менш за 5% ад 1 мільярда замоўленых доз вакцыны Sputnik V. Расейскую вакцыну замовілі, між іншым, Мексіка, Аргенціна і Турцыя.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках