19 красавiка 2024, Пятніца, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве паранілі нажом медсястру адной з паліклінік

4
У Магілёве паранілі нажом медсястру адной з паліклінік
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Нападнікам быў яе муж.

У Магілёве нажом паранілі медсястру, паведамляе прэс-служба МУС. Інцыдэнт адбыўся ў адной з паліклінік, у якой працуе жанчына. У ведамстве ўдакладняюць, што напаў яе муж.

Інцыдэнт адбыўся 20 кастрычніка. «Мужчыну затрымалі. Высветлілася, у стане алкагольнага ап'янення ён паспеў нанесці тры ўдары нажом 46-гадовай медработніцы, - паведамляе МУС. - 47-гадовы нападнік з'яўляецца мужам пацярпелай, аднак разам яны не пражываюць».

На мужчыну распачалі крымінальную справу за замах на забойства.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках