18 красавiка 2024, Чацвер, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назарбаеў: Прэзідэнт хворы - гэта не кіраўнік дзяржавы

20
Назарбаеў: Прэзідэнт хворы - гэта не кіраўнік дзяржавы
НУРСУЛТАН НАЗАРБАЕЎ

Мазаічнаму псіхапату Лукашэнку варта было б прыслухацца.

Хворы чалавек не мае права займаць пасаду кіраўніка дзяржавы. Такое меркаванне ў інтэрв'ю выказаў першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, паведамляе naviny.online.

Ён распавёў, што ў сакавіку 2011 года перанёс «вельмі сур'ёзную аперацыю»: «8 сакавіка сядзелі на канцэрце. Канцэрт скончыўся, я ўстаў, і ўсё. Не магу пераставіць нагу. Нешта заклініла, і ўсё. Я афіцэра аховы запрасіў. Сказаў: «Устань побач». Схапіў яго руку, як мыліцу, і давай рухацца паволі, каб людзі не заўважылі. Поўная зала. Так выйшаў».

З ягоных слоў, абследаванне выявіла праблему ў пазваночніку, але дзякуючы аперацыі ён змог аднавіцца.

Назарбаеў не сумняваецца ў тым, што «камандзір у любых умовах павінен быць на белым кані і наперадзе атрада»: «Прэзідэнт хворы - гэта не кіраўнік дзяржавы. Твой стан такі, а пры чым краіна? Яна што, павінна пакутаваць?»

Нагадаем, упершыню Лукашэнка патрапіў у поле зроку псіхіятраў пасля заканчэння педінстытута, калі, з’явіўшыся на прыём да першага сакратара абкама партыі Лявонава, упарта прасіў, каб той прызначыў яго старшынёй калгаса. Лукашэнка быў накіраваны на агляд, і яму быў пастаўлены дыягназ «мазаічная псіхапатыя». У 1978 году дырэктар Магілёўскага аблхарчгандалю, дзе Лукашэнка працаваў сакратаром ВЛКСМ, звярнуўся да начмеда бальніцы з просьбай аб яго псіхіятрычным аглядзе ў сувязі з неадэкватнымі паводзінамі. У 1982 годзе Лукашэнка быў камісаваны з войска з тым жа дыягназам «мазаічная псіхапатыя».

У 2001 годзе менскі псіхіятр Дзмітрый Шчыгельскі, дапоўніўшы сваімі назіраннямі высновы калегаў, апублікаваў «Гісторыю хваробы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі», пацвердзіўшы дыягназ.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках