У Пінску забаставалі працаўнікі «Яндэкс.Таксі»
13- 16.11.2021, 15:25
- 21,400
Незадаволеныя кіроўцы сабраліся на паркоўцы, каб абмеркаваць далейшыя дзеянні.
Прыкладна 50 кіроўцаў сабраліся на паркоўцы для абмеркавання далейшай стратэгіі дзеянняў у Пінску. Справа ў тым, што «Яндэкс.Таксі» наважыў пагоршыць умовы працы кіроўцам, павялічыўшы колькасць заказаў, а гарантаваныя выплаты знізіў з 200 да 190 рублёў. Таксама сітуацыя з выплатамі напружаная і ў Баранавічах. Адзін з кіроўцаў расклаў па палічках, як ідуць справы з заробкам у агрэгатара:

- Сярэдні кошт арэнды аўто 50 руб. Да гэтых 50 руб + 40 руб камісія. За 45 заказаў. На паліва прыкладна 40-45 руб за змену. Гарант паменшылі да 190 руб.
Цяпер лічым. Кіроўца выязджае а 7 раніцы і да 11-12 вечара вызваляецца (гэта гадзіна абеду і пару перакураў на каватайм). 190 р – 50 р – 40 р – 40 р. 50 р у кішэню + чаявыя 2-3 р за змену. І гэта за 14-15 гадзінны працоўны дзень. Вы плачацеся, што кіроўцы адмаўляюць у паездках, паверце, за змену ў кіроўцы агулам 3-5 адмен. Гэта страчаная гадзіна часу і прыкладна 30 км адлегласці, праезджанай марна за кошт кіроўцы.
Яндэкс думае толькі аб тым, каб кліент танна праехаў. Вось таму і выйшлі на страйк, бо кіроўцы таксама хочуць зарабіць за сваю працу, а не бясплатна людзей катаць.

«Яндэкс даўно вызначыўся сваёй рабаўніцкай палітыкай, даслоўна выцесніўшы з рынка ўсіх вознікаў. Мы ведаем, што такая сітуацыя не толькі ў кіроўцаў Пінска, але і ў іншых гарадах. Падтрымайце сваіх калегаў», - піша Telegram-канал Беларускага аб'яднання рабочых.
