12 студзеня 2026, панядзелак, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вельмі агрэсіўная група з 100 мігрантаў пайшла на штурм польскай мяжы пад Чарэмшай.

11
Вельмі агрэсіўная група з 100 мігрантаў пайшла на штурм польскай мяжы пад Чарэмшай.

Нелегалаў даставілі да месца атакі беларускія спецслужбы.

У суботу ўвечары на адрэзку, які ахоўваўся заставай польскіх памежнікаў у Чарэмшы, група з 100 вельмі агрэсіўных замежнікаў, дастаўленых да мяжы беларускімі службамі, спрабавала сілай трапіць у Польшчу.

Пра гэта паведамляе Памежная служба Польшчы.

Польскія памежнікі адбілі штурм. Нелегалы не змаглі прарваць мяжу.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць удзельнічаць да 10 тысячаў нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП «Брузгі – Кузніца».

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках