12 студзеня 2026, панядзелак, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Мінабароны Украіны: Хутка нас будуць прасіць увайсці ў NATO

12
Кіраўнік Мінабароны Украіны: Хутка нас будуць прасіць увайсці ў NATO

Гэта будзе палітычная, кансэнсусная пастанова краінаў Альянсу.

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў расказаў у інтэрв'ю «Голасу Амерыкі», як бачыць працэс уступлення ягонай краіны ў NATO.

«Некаторыя чальцы Паўночнаатлантычнага звязу ў 2008 годзе перашкодзілі стаць чальцамі NATO разам з грузінамі, хоць такая магчымасць была. Некаторыя чальцы NATO прадаўжаюць будаваць з расейцамі нейкія "паўночныя струмені", выкарыстоўваць энэргетычную зброю не толькі супраць Украіны, – адзначыў Рэзнікаў. – Нам трэба быць у NATO не дзеля сяброўства, а дзеля магчымасці атрымаць пачэснае месца ў гэтым альянсе, каб мы атрымлівалі ад гэтага карысць, а яны атрымалі карысць ад нас».

Міністр сказаў, што NATO – значна шырэйшае, чым ваенны звяз.

«Гэта тычыцца дэмакратыі, эканомікі, новых тэхналогій і іншае. Вось чаму нам трэба не толькі NATO, але і Еўразвяз, іншыя альянсы. Нам трэба іхнія стандарты не проста вывучаць, а ўводзіць у сябе, станавіцца не дэ-юрэ чальцамі NATO, а дэ-факта», – растлумачыў Рэзнікаў.

Кіраўнік Мінабароны нагадаў, як украінская выведка з Кабула, захопленага талібамі, эвакуявала ўкраінцаў і замежнікаў, у тым ліку прадстаўнікоў ААН, праваабаронцаў і журналістаў.

«Нашы героі-спецназаўцы з Кабула вывезлі людзей. Гэтага не зрабіла ні адна краіна. Мы прадэманстравалі, што мы гэта можам лепш, чым хто-небудзь. Мы першыя далі літоўцам калючы дрот, калі пачаўся міграцыйны крызіс. Досвед, які маюць нашыя сухапутныя войскі, не мае ні адна армія NATO. Гэта досвед супрацьстаяння магутнай арміі цягам сямі з паловай гадоў. Таму яны хутка будуць прасіць нас увайсці ў Альянс. Вось мой вам прагноз», – рэзюмаваў Рэзнікаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках