12 студзеня 2026, панядзелак, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За дзень польскія вайскоўцы адбілі 208 спробаў прарваць мяжу з боку Беларусі

За дзень польскія вайскоўцы адбілі 208 спробаў прарваць мяжу з боку Беларусі

За дзень польскія вайскоўцы адбілі 208 спробаў прарваць мяжу з боку Беларусі

За апошні дзень польскія памежнікі папярэдзілі 208 спробаў незаконнага перасячэння мяжы Польшчы.

Пра гэта паведамляе польская памежная служба.

Затрыманы 1 нелегал, грамадзянін Ірака.

Была выдадзеная 31 пастанова пра выдварэнне з польскай тэрыторыі. Астатнія спробы былі папярэджаныя.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць удзельнічаць да 10 тысячаў нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП «Брузгі – Кузніца».

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках