Ягор Шаранговіч стаў першай зоркай матчу, у якім «Нью-Джэрсі» перамог «Тампу»
3- 21.11.2021, 11:59
- 3,284
Беларускі форвард правёў на лёдзе 16 хвілінаў і 12 секундаў.
У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Нью-Джэрсі» на выездзе перамог «Тампу» з лікам 5:3, паведамляе pressball.by.
Беларускі форвард гасцей Ягор Шаранговіч правёў на лёдзе 16 хвілінаў 12 секундаў, набраў 3 (2+1) балы, ужыў адзін сілавы прыём і быў прызнаны першай зоркай паядынку.