12 студзеня 2026, панядзелак, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Прамысловасць Беларусі вяртаецца да нуля

5
Барыс Жаліба: Прамысловасць Беларусі вяртаецца да нуля

Эканоміка краіны атрымала «трывожны званочак».

У 1 квартале 2021 года прамысловая вытворчасць вырасла на 9,2%, у 2 квартале – на 11,6%, а за 3 квартал вытворчасць павялічылася ўсяго на 2,9%. Паводле вынікаў кастрычніка ў Беларусі ўпершыню сёлета на 0,1 адсотка скарацілася прамысловая вытворчасць. Беларуская прамысловасць атрымала трывожны званочак?

«Знешнеэканамічны гандлёвы цуд сыходзіць на нішто. Сусветныя пікавыя кошты самых хадавых групаў экспартных тавараў – угнаенні, нафтапрадукты, прадукты харчавання – даў добрыя паказнікі: рост ВУП у гадавым вымярэнні дасягнуў 3,3%, потым 3%, а пазней – менш за 3%. Адпаведна прамысловасць у гадавым вымярэнні расла двухзначнымі лічбамі – да 10%. Але коштавы чыннік не вечны, ён пачаў сыходзіць на нішто. Такі рост у эканоміцы назіраўся не таму, што яна пазбавілася хранічных нястачаў, а таму што была выгадная кан'юнктура. Як толькі коштавы чыннік перастаў дзейнічаць, беларуская прамысловасць апускаецца да звыклых паказнікаў. Цяпер прамысловасць набліжаецца да нулявога росту, таму ўраду варта занепакоіцца і звярнуць увагу на якасны бок нашай эканомікі», – сказаў у інтэрв'ю карэспандэнту газеты «Беларусы і рынак» доктар эканамічных навук Барыс Жаліба.

І хоць за 9 месяцаў выручка прамысловых прадпрыемстваў паднялася на 30,7%, а прыбытак – на 33,7% (у параўнанні з 2020 годам), гэты рост часткова тлумачыцца эфектамі адтэрміноўкі плацяжоў у галіне, збольшага – бурным ростам коштаў на знешнім рынку. Паводле вынікаў 9 месяцаў 2021 года сярэдняя рэнтабельнасць продажу ў флагманаў прамысловасці вырасла да 9,7% (з 9,5% у 2020-м). Пры гэтым у апрацоўчай прамысловасці рэнтабельнасць упала – з 10,7% да 10,2%.

– Флагманы загразлі ў вялікіх пазыках. Дастаткова сказаць, што памер крэдыторскай і крэдытнай запазычанасці ўжо даўно перавысіў ВУП краіны. У такой сур'ёзнай сітуацыі невылазна знаходзяцца некаторыя прадпрыемствы, напрыклад Гомсельмаш, Белшына. Фармальна ў справаздачнасці прыбытак паказваюць, але над імі ўвесь час вісіць дамоклавым мячом назапашаная запазычанасць, – адзначае эканаміст.

Вядома, нельга сказаць, што ўрад нічога не робіць для аздараўлення сітуацыі. Аднак аздараўленне ўвесь час атрымліваецца штучнае, якое насамрэч толькі адкладае развязанне праблемаў, мяркуе Жаліба.

«Урад, Нацбанк, Міністэрства фінансаў прадпрымаюць пэўныя дзеянні, каб перааформіць пазыкі ў аблігацыі Банка развіцця, але праблему ў корані гэта не развязвае, проста адсоўвае яе развязанне ў часе, штучна аздараўляючы эканоміку. У выніку гэтыя аблігацыі, якімі ў пачатку года ратавалі Беларускі металургічны завод, будзе пагашаць банк або Міністэрства фінансаў, а ў канчатковым выніку – бюджэт. Адсюль і такія невысокія заробкі ў такіх катэгорый бюджэтнікаў, як лекары і настаўнікі, якія маглі б мець заробак у паўтара разы вышэйшы, калі б дзяржава не дапамагала завінавачаным прадпрыемствам», – кажа ён.

Навуковец-эканаміст мяркуе, што сёлета мы атрымаем «запланаваны рост ВУП праз інэрцыю эканомікі, але добра, калі гэта будуць заяўленыя 1,8%».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках