12 студзеня 2026, панядзелак, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нелегалы і беларускія сілавікі пайшлі ў атаку на польскіх вайскоўцаў, выкарыстоўваючы лазер, камяні і ствалы дрэваў.

14
Нелегалы і беларускія сілавікі пайшлі ў атаку на польскіх вайскоўцаў, выкарыстоўваючы лазер, камяні і ствалы дрэваў.

Беларускія спецслужбы падвезлі мігрантаў на грузавіку і навялі для іх спецыяльны мост праз дрот.

Блізу паўночы група са ста чалавек, дастаўленая да мяжы беларускімі службамі, спрабавала ў раёне Чарэмшы сілавым шляхам трапіць у Польшчу. Перад штурмам з беларускага боку да мяжы пад'ехаў грузавы аўтамабіль. Супраць польскіх вайскоўцаў былі скарыстаныя камяні, кавалкі дрэваў і асляпляльныя лазеры. Ніхто не пацярпеў. Пра гэта паведаміла ў нядзелю прэс-сакратарка Памежнай службы Польшчы Ганна Міхальская, паведамляе TVP.

«Беларускія спецслужбы прывезлі групу мігрантаў. Агулам там знаходзілася блізу 100 чалавек. Беларускія спецслужбы таксама выцягнулі драўляны масток і перакінулі яго праз памежную загароду. Польскія службы спрабавалі адабраць мост і не дапусціць ягонага перасячэння», – паведаміла Міхальская.

«Нас закідалі камянямі, кавалкамі дрэваў – як беларускія сілавікі, так і замежнікі. Да таго ж было асляпленне ліхтарыкамі, лазерамі», – дадала прэс-сакратарка Памежнай службы Польшчы.

На польскую тэрыторыю праніклі 92 чалавекі. Праз некалькі метраў ад лініі мяжы яны былі затрыманыя, паінфармаваныя пра неабходнасць пакінуць польскую тэрыторыю і развернутыя да лініі дзяржаўнай мяжы. У здарэнні ніхто не пацярпеў, таксама не было неабходнасці прапаноўваць дапамогу.

Другая спроба сілавога перасячэння польскай мяжы адбылася блізу 19.30 у суботу на адрэзку, які ахоўваецца заставай у Мельніку.

«Група з дзясяткаў замежнікаў спрабавала трапіць у Польшчу, яны былі вельмі агрэсіўныя. У бок польскіх афіцэраў былі кінутыя камяні, кавалкі дрэваў. Ніхто не пацярпеў, але быў пашкоджаны службовы аўтамабіль польскага войска, у якім было разбітае шкло ў задніх дзвярах», – дадала Ганна Міхальская.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках