Польскія вайскоўцы выявілі з дронаў «таемную» групу мігрантаў, якая ідзе да мяжы
- 21.11.2021, 13:59
- 8,194
Месцазнаходжанне нелегалаў было перададзенае памежнай службе.
Групу мігрантаў, якая, імкнучыся быць незаўважанай, рухалася ўздоўж польскай мяжы з беларускага боку, выявілі войскі Тэрытарыяльнай абароны Польшчы.
«Месцазнаходжанне перададзенае памежнай службе», – паведамілі сілы Тэрытарыяльнай абароны.
Grupa migrantów przemieszczająca się wzdłuż granicy po stronie białoruskiej. Lokalizacja przekazana @Straz_Graniczna.
— Terytorialsi - Zawsze gotowi, zawsze blisko! (@terytorialsi) November 21, 2021
Nasze Grupy Rozpoznania Obrazowego 24/7 prowadzą rozpoznanie lokalizując próby nielegalnego przekroczenia granicy.#terytorialsi #SilneWsparcie pic.twitter.com/UNzwp5DxD8
«Нашы групы візуальнай выведкі 24/7 праводзяць выведку, выяўляючы спробы незаконнага перасячэння мяжы», – адзначылі польскія вайскоўцы.
Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць удзельнічаць да 10 тысячаў нелегалаў.
15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП «Брузгі – Кузніца».
16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.