12 студзеня 2026, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З ліпеня ў Беларусі ліквідавана каля 400 грамадскіх арганізацый

6
З ліпеня ў Беларусі ліквідавана каля 400 грамадскіх арганізацый
Фото: Getty Images

Але людзі па-ранейшаму застаюцца актыўнымі і трымаюцца разам.

З ліпеня ў Беларусі трывае зачыстка няўрадавых грамадскіх арганізацый. Па падліках праваабарончай супольнасці за гэты час ужо ліквідавана каля 400 арганізацый, дзейнасць якіх рэжым назваў «дэструктыўнай».

Старшыня Пінскай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Вераніка Іванова адзначае, што ўлады намагаюцца знішчыць грамадзянскую супольнасць, але не ведаюць якім чынам:

– Крызіс выканаўцы, з аднаго боку была замова задушыць грамядзянскую супольнасць, а з другога боку гэта настолькі нерэалістычная замова з боку ўладаў. І ў парыве стварыць бачнасць хоць нечага пазнішчалі яе (грамадзянскую супольнасць – заўв.) афіцыйна. Але справа ў тым, што людзі, якія былі актыўнымі, яны па-ранейшаму застаюцца актыўнымі, людзі, якія трымаліся разам для дасягнення нейкіх мэтаў, яны па-ранейшаму трымаюцца разам.

Сярод ліквідаваных грамадскіх структур, ёсць аб’яднанні з багатай гісторыяй, якія неслі важную місію: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Таварыства беларускай мовы, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Асацыяцыя па барацьбе са СНІДам «Белсеть антыСНІД».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках