Іракцы мараць вярнуцца дадому, але беларускія сілавікі не дазваляюць
14- 21.11.2021, 16:32
- 23,068
Каля мяжы з Літвой размясцілася група мігрантаў з Ірака.
Выданне Delfi.lt з'ездзіла на літоўска-беларускую мяжу і сярод 13 мігрантаў, якія там знаходзіліся, знайшло чалавека, які размаўляе па-ангельску. Ён расказаў ім, што яны хочуць вярнуцца дадому, але беларускія сілавікі не даюць ім гэта зрабіць.
- Мы бачым беларускіх памежнікаў. Вы хочаце сказаць, што яны вас сюды прывезлі?
- Так.
- З Менска?
- З Менска.
- Вы хочаце патрапіць у Літву? Вы ля самай мяжы.
- Не, мы хочам вярнуцца ў Ірак.
- Мы ведаем, што вы тэлефанавалі ў пасольства.
- Так, мы тэлефанавалі ў ірацкую амбасаду. Яны спрабуюць нам дапамагчы, мы чакаем дапамогі.
- Калі вы пойдзеце ў іншым кірунку, што гэтыя памежнікі зробяць?
- Яны ўсюды ідуць за намі. Мы спрабавалі вярнуцца назад, але яны вяртаюць нас сюды.
- Як вас сюды прывезлі?
- На вайсковых грузавіках. У нас былі дзейныя візы.
- Яны ўжывалі сілу?
- Вядома так.
- Раскажыце падрабязней.
- Выбачце, але не магу, не магу казаць аб гэтай сітуацыі, - прыводзіць словы выданне.
Нагадаем, што гэтых 13 мігрантаў служба аховы дзяржмяжы Літвы знайшла некалькі дзён таму. У групе былі дарослыя мужчыны, паводле іх слоў іх затрымалі каля аэрапорта беларускія сілавікі. Мігрантаў змушалі ісці ў Літву, хаця самі яны мелі намер дабрацца да мяжы з Польшчай, каб затым патрапіць у Заходнюю Еўропу. Мігранты размясціліся на ноч на «нейтральнай зямлі» паміж Беларуссю і Літвой, хаця такой зоны не існуе.
Пазней аднаго з мігрантаў схапіў сабака, калі кінолага асляпілі агнямі беларускія памежнікі.
Сёлета нелегальна перайшлі мяжу Літвы з Беларуссю звыш 4,2 тысячы мігрантаў, больш за 6 тысяч не ўпусцілі. Сітуацыя з мігрантамі ўскладнілася 8 лістапада, калі да мяжы з Польшчай з беларускага боку падышлі некалькі тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу, якія жадаюць перабрацца ў ЕЗ.