Учора праз моцны вецер 500 населеных пунктаў у Беларусі засталіся без святла
- 21.11.2021, 16:42
- 3,978
Дрэвы падалі на праезную частку і прыватныя падворкі.
Моцны вецер пакінуў без электрычнасці 499 населеных пунктаў. Ратавальнікі паведамляюць, што наступствы давялося ліквідаваць у шэрагу раёнаў Берасцейскай, Віцебскай, Гарадзенскай і Менскай абласцей. На раніцу нядзелі без электраэнэргіі засталіся 3 населеныя пункты і 25 трансфарматарных падстанцый.
Акрамя таго, вецер валіў дрэвы. Было зафіксавана 36 такіх выпадкаў, калі дрэвы падалі на праезную частку і прыватныя падворкі. Работнікі МНС імкнуліся іх максімальна хутка прыбіраць. У адным з выпадкаў дрэва ўпала на аўтамабіль. Пацярпелых няма.
Па стане на раніцу нядзелі без электразабеспячэння заставаліся тры населеныя пункты.