12 студзеня 2026, панядзелак, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзянка РФ крала ў Менску рэчы і везла ў Смаленск

16
Грамадзянка РФ крала ў Менску рэчы і везла ў Смаленск

Ахова заўважыла яе па камерах назірання.

У менскім ЦУМе з довадамі злачынства затрымалі 50-гадовую грамадзянку РФ, паведамляе прэс-служба МУС.

Ахова заўважыла яе па камерах назірання. Жанчына часта заходзіла ў прымерачную з мужчынскім адзеннем і была падобная на зламысніцу, якую работнікі крамы постфактум выкрылі ў крадзяжы, учыненым у пачатку лістапада.

Інфармацыю перадалі паставому міліцыянту Дэпартамента аховы, які і затрымаў яе. Высветлілася, што ў кабінцы яна здымала антыкражныя кліпсы, а пасля складзіравала рэчы ў камеру захоўвання. Пры зручным выпадку выкрадзенае выносіла з крамы і на цягніку везла ў Смаленск.

Распачатая крымінальная справа за крадзеж. Агульная шкода склала амаль 1,3 тысячы рублёў. Фігурантку правяраюць на дачыненне да аналагічных крадзяжоў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках