12 студзеня 2026, панядзелак, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Судане дамовіліся аб вяртанні Хамдока на пасаду прэм'ера і вызваленні палітвязняў

У Судане дамовіліся аб вяртанні Хамдока на пасаду прэм'ера і вызваленні палітвязняў

Другі за два гады ваенны пераварот у Судане адбыўся 25 кастрычніка.

Лідары ваенны перавароту ў Судане абвясцілі аб вызваленні затрыманага прэм'ер-міністра Абдалы Хамдока і іншых палітвязняў на фоне абяцанняў прадэмакратычнага руху краіны прадоўжыць пратэсты, піша The Guardian.

Гэта адбылося пасля кастрычніцкага перавароту ў краіне і некалькіх тыдняў смяротных сутыкненняў. Пагадненне аб вызваленні Хамдока і стварэнні новага тэхнакратычнага ўрада ўклалі пры пасрэдніцтве чыноўнікаў ЗША і ААН у нядзелю, 21 лістапада.

Сам прэм'ер пагадзіўся на дамову, каб спыніць кровапраліцце, паведамляе газета са спасылкай на крыніцу з атачэння Хамдока. Аднак грамадзянская кааліцыя, якая дзеліць уладу з вайскоўцамі, раней заяўляла, што выступае супраць якіх-небудзь перамоваў з путчыстамі і заклікала да прадаўжэння пратэстаў.

У офісе Хамдока распавялі, што ён пайшоў на сустрэчу з лідарам дзяржперавароту генералам Абдэль Фатах аль-Бурханам у прэзідэнцкі палац у Хартуме. Падчас гэтага вайскоўцы ўжывалі супраць дэманстрантаў, якія сабраліся там, слезацечны газ. Паведамленні ў сацсетках сведчаць аб тым, што людзі прадаўжалі пратэсты нават пасля вызвалення прэм'ера.

Другі за два гады ваенны пераварот у Судане адбыўся 25 кастрычніка - жаўнеры распусцілі пераходны ўрад і арыштавалі ключавых палітыкаў і чыноўнікаў краіны, у тым ліку прэм'ер-міністра Абдалу Хамдока. Тысячы людзей выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту. У выніку сутыкненняў загінулі больш за 30 чалавек, сотні былі параненыя.

Апошнія два гады ў краіне стырно кіравання дзеляць паміж сабой вайскоўцы і грамадзянскія групы. Гэта адбываецца ў выніку ваеннага перавароту і зрынання прэзідэнта Амара аль-Башыра ў 2019-м, які аднаасобна кіраваў Суданам 30 гадоў. Пакуль ён знаходзіцца пад вартай у Судане, дзе яго асудзілі паводле абвінавачання ў карупцыі. Экс-прэзідэнт таксама абвінавачваецца ў генацыдзе і ваенных злачынствах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках