У Беластоку заклікалі прызнаць Лукашэнку тэрарыстам
12- 21.11.2021, 21:49
- 21,164
Беларуская дыяспара правяла акцыю ў цэнтры горада на Рынку Касцюшкі.
Некалькі дзясяткаў чалавек з беларускай дыяспары Беластоку прыйшлі ў самы цэнтр горада на Рынак Касцюшкі, каб паказаць, што яны не згодныя з тым, што адбываецца ў Беларусі, паведамляе «Белсат».
«Мы шакаваныя тым, як рэжым выкарыстоўвае мігрантаў у якасці ціску на Еўразвяз. Ідзе адкрыты шантаж з патрабаваннем прызнаць дыктатара законна абраным прэзідэнтам. Але тое, што мы бачым на мяжы, гэта толькі верхавіна айсберга, гэта адбываецца на вачах усяго свету. А ў цемры беларускіх турмаў працягваюцца гвалт і беззаконне. Там знаходзіцца больш за 1 000 палітвязняў. Іх катуюць, збіваюць і забіваюць.
Мы заклікаем міжнародную супольнасць не весціся на шантаж дыктатара, і прызнаць яго і ягоных паплечнікаў тэрарыстамі, і працягваць ціск на ягоны рэжым», – сказана ў заяве беларускай дыяспары Беластока.


